Беларусь адмовілася ад удзелу ў саміце Усходняга партнёрства

У дакуменце адзначаецца, што напярэдадні саміту Ўсходняга партнёрства яго арганізатары пайшлі на беспрэцэдэнтныя дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да Беларусі.

МЗС заяўляе, што арганізатары груба парушылі базавыя прынцыпы Усходняга партнёрства, узгодненыя на першым саміце ў Празе ў 2009 годзе. "Яны адмовіліся накіраваць запрашэнне [на саміт - Заўв. Еўрарадыё] кіраўніку беларускай дзяржавы. Пасля гэтага прызначаны Беларуссю кіраўнік яе дэлегацыі - Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар нашай краіны ў Польшчы Віктар Гайсёнак - быў абмежаваны ва ўдзеле ў мерапрыемствах саміта", - удакладніў для Еўрарадыё прычыны, з якіх беларускі бок адмовіўся ад удзелу ў саміце Усходняга партнёрства кіраўнік прэс-службы МЗС Андрэй Савіных.

Беларускае дыпламатычнае ведмства лічыць, што ў такіх умовах удзел у саміце становіцца немагчымым, бо партнёрства не можа быць заснавана на дыскрымінацыі.

Усю віну беларускія дыпламаты ўскладаюць на арганізатараў саміту. Рашэнні саміту, якія закранаюць інтарэсы Беларусі і прынятыя без прамой згоды краіны, МЗС абвяшчае нелегітымнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі