БАЖ: Зянон Пазьняк парушыў журналісцкую этыку

Падставай для збору камісіі стаў заява гісторыка Ігара Кузняцова. Ён палічыў, што артыкул “Сутнасць правакацыі” ўтрымлівае скажоныя факты і некаторыя фразы з’яўляюцца паклёпніцкімі. У гэтым артыкуле лідар КХП-БНФ Зянон Пазьняк нападае на Кузняцова і негатыўна выказваецца наконт яго ўдзелу ў абароне Курапатаў. Аўтар артыкулу лічыць, што гісторык насамрэч скажаў сутнасць гэтай з’явы і нібыта спрабаваў “сутыкнуць беларусаў і палякаў пад дыктоўку Масквы” і г.д. Вельмі часта ў артыкуле сустракаюцца ярлыкі, кшталту “правакацыя”, “фальшывы актывіст” і інш.

Камісія БАЖ палічыла неэтычным сам пасыл гэтага тэксту. “Безумоўна, З. Пазьняк не з’яўляецца журналістам Радыё “Свабода”. Але з яго матэрыялам працавалі журналісты, і яны ж прымалі рашэнне пра публікацыю на старонках інфармацыйнага рэсурсу дадзенага СМІ. Незалежна ад рэдакцыйнай практыкі працы з блогамі, ніводная рэдакцыя ніколі не брала на сябе абавязкаў публікаваць наогул усё, што дасылаюць аўтары. Заўсёды існуюць абмежаванні як заканадаўчыя, так і ў межах асноўных прынцыпаў прафесійнай этыкі”, — сказана ў заключэнні экспертаў БАЖ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі