“Бан-Жвірба” рыхтуюць альбом з новай вакалісткай

Гомельскі фолк-гурт
“Бан-Жвірба” змяніў вакалістку. Па словах гітарыста каманды Змітра Вінаградава,
сыход Крысціны Прыходзькі звязаны з “творчымі і чалавечымі непаразуменнямі”. На
змену Крысціны ў гурт прыйшла Наталля Дуброва.

“Гэта вядомы ў
гомельскіх фальклорных колах чалавек,
— распавядае Зміцер. — Наталля вельмі
кампетэнтная ў гэтай справе. Яна прыўнесла ў калектыў многа новай крыві. Мы
вельмі задаволеныя”.


На дадзены момант
гурт знаходзіцца ў добрай форме, піша матэрыял для новага альбома і збіраецца
адыграць вялікі сольнік у Гомелі напачатку лета.