Асуджанаму за Плошчу расіяніну Брэусу не працягнулі рэгістрацыю ў Мінску

Арцём Брэус, сын беларускага рэжысёра і вядомага ў мінулым тэлевядоўцы Юрыя Брэуса, нарадзіўся ў Мінску. Ён правёў дзяцінства ў Эстоніі, адкуль вярнуўся на радзіму ў статусе грамадзяніна Расіі. Рэгістрацыя ў Беларусі яму як замежнаму грамадзяніну дазвалялася спачатку на месяц, але потым штомесяц "прапіска" магла быць працягнутая. Але пасля таго, як Арцём быў асуджаны па крымінальнай справе за ўдзел у падзеях 19 снежня, дзяржава дала яму зразумець, што такія патэнцыйныя грамадзяне ёй непатрэбныя. Нагадаем, разам з іншым расіянінам Іванам Гапонавым Арцём прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Рэгістрацыя і пастаяннае пражыванне ў краіне даюць падставу атрымаць від на жыхарства, а пазней – і беларускае грамадзянства. Якраз атрыманне віда на жыхарства ў Беларусі і было ў планах дызайнера і мастака Арцёма Брэуса. Зараз, лічыць ён, гэта ідэя ператвараецца ў бессэнсоўную, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

фота:gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі