Ашчадбанк працягнуў мільярдны крэдыт Беларусі яшчэ на тры гады

Пра гэта паведамляе сайт расійскага банка. Як нагадвае Lenta.ru, Ашчадбанк выдаў "Беларуськалію" мільярд долараў пад заклад акцый нафтаперапрацоўчага заводу "Нафтан". Аднак грошы пайшлі не на фінансаванне дзейнасці "Беларуськалія", а ў золатавалютныя рэзервы Беларусі. Гэта было звязана з фінансавым крызісам, які разгарэўся летась.

У красавіку 2012 года з'явіліся звесткі, што "Беларуськалій" хоча датэрмінова пагасіць крэдыт ад Ашчадбанка. Аднак бліжэй да восені выявілася, што кампанія, наадварот, просіць пра адтэрміноўку. У верасні кіраўнік Ашчадбанка Герман Грэф заяўляў, што ўзначалены ім банк гатовы задаволіць гэтую просьбу. Пры гэтым Грэф таксама заявіў, што Ашчадбанк зацікаўлены ў інвестыцыях у калійныя радовішчы ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі