Ашчадбанк Расіі прэтэндуе на беларускі калій

Кіраўнік Беларусі прапанаваў пашырыць супрацоўніцтва Беларусі з гэтым расійскім банкам. Грэф, у сваю чаргу, пасля сустрэчы заявіў журналістам, што расійскі банк разглядае магчымасць паўдзелнічаць у праекце па распрацоўцы калійнага радовішча ў Беларусі.

Грэф: "Мы абмеркавалі нашы наступныя крокі, інвестыцыі. Цяпер з некалькімі нашымі кліентамі мы разглядаем розныя праекты інвестыцый у Беларусь, у тым ліку адзін з самых буйных праектаў — распрацоўка калійнага радовішча".

Як заявіў банкір, зараз ідзе распрацоўка бізнэс-плану праекта. І ў бліжэйшыя паўгода будзе пранята канчатковае рашэнне наконт гэтага.

Фота — aif.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі