Амбасада: Балгарскі міністр не сустракаўся з кіраўніком Беларусі

Пра гэта заявіла амбасада Балгарыі ў Беларусі, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Нагадаем, што паводле інфармацыі Reuters, такая сустрэча адбылася на мінулым тыдні ў Мінску. На ёй нібыта кіраўнік Беларусі абяцаўся вызваліць палітвязняў на працягу паўтара месяцаў і правесці круглы стол з апазіцыяй. Таксама паведамлялася, што пра ўсё гэта Младэнаў распавёў  у лісце кіраўніку замежнай палітыкі Еўрасаюза Кэтрын Эштан і міністрам замежных спраў еўрапейскага блока.

Reuters адзначыла, што Лукашэнка вырашыў скарыстацца паслугамі Балгарыі для перамоваў з Еўрасаюзам пасля таго, як ад гэтай ролі адмовіліся Італія і Літва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі