Раман Васільеў асуджаны на 12 сутак, Уладзімір Яроменак — на 15

Як паведамляе сайт spring96.org, хлопцаў абвінавацілі ў брыдкаслоўі. Чакаецца, што неўзабаве адбудзецца суд над праваабаронцай Касяй Галіцкай. Яна прыехала на суды маладафронтаўцаў і знікла. Яе таксама, нібыта, вінавацяць у брыдкаслоўі.

Нагадаем, затрыманы непаўнагадовы Раман Пратасевіч быў адпушчаны.

Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманні актывістаў звязаныя з з заўтрашнім прыездам у Мінск расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева. Ён будзе ўдзельнічаць у паседжанні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі