Аляксандр Лукашэнка святкуе 58-годдзе

Цікава, што ў пашпарце Лукашэнкі днём нараджэння пазначанае 30-га жніўня, але ў апошнія гады ён адзначае яго 31-га.

Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў пасёлку Копысь у Аршанскім раёне. А вось у яго дыпламатычным пашпарце, які можна пабачыць у экспазіцыі Музея беларускай дзяржаўнасці, месцам нараджэння пазначаны горад Магілёў. 

На пасадзе кіраўніка дзяржавы Лукашэнка знаходзіцца ад 1994 года — ужо 19-ы год! Ён мае дзве вышэйшых адукацыі — скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А. Куляшова і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У яго трое сыноў і пяць унукаў.

У кастрычніку 2011-га на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ кіраўнік дзяржавы заявіў: "Як мінімум да 90 з лішкам не памру...".

Гл. таксама: Музей сучаснай гісторыі Беларусі пачынаецца з… 1994 года!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі