Аляксандр Лукашэнка патрабуе спыніць рост цэнаў і пагражае адстаўкай ураду

Па словах Лукашэнкі, павышэнне цэн магчымае толькі з дазволу прэм'ер-міністра і кіраўнікоў абласцей, перадае БЕЛТА. Кіраўнік Беларусі лічыць, што сёння няма тых тавараў, на якія трэба павышаць кошты. 


Акрамя таго, Лукашэнка запатрабаваў на працягу тыдня забяспечыць у гандлёвых сетках поўны асартымент тавараў. 


Калі ўрад не забяспечыць стабільнасць у краіне, Лукашэнка паабяцаў адправіць яго ў адстаўку. Асноўную адказнасць за праблемы з валютай ён усклаў на прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка Нацбанку Пятра Пракаповіча. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі