Алёна Ланская: А Litesound і не збіраліся перамагаць!

Спявачка Алёна Ланская, якая знаходзіцца ў якасці гледача на конкурсе "Еўрабачанне" ў Баку, лічыць, што для выхаду ў фінал нашым прадстаўнікам не хапіла прагі перамогі.

"Трэба проста па-іншаму ставіцца да конкурсу "Еўрабачанне", – тлумачыць Ланская, якую не пусцілі на гэты конкурс пасля скандалу з падтасоўкай галасоў. – Не проста ехаць, каб паўдзельнічаць! А Litesound і не збіраліся перамагаць. Трэба разумець, што ў першую чаргу павінна быць добрая песня, добра пастаўлены нумар, добрыя касцюмы, добрыя паводзіны саміх артыстаў... Трэба разумець, што калі ты ўжо едзеш на "Еўрабачанне", то за табой стаіць краіна, і ў тым ліку, вялікая колькасць грошай, якія ў цябе ўклалі. Але трэба разумець і тое, што "Еўрабачанне" гэта конкурс, і што-небудзь прадказаць складана".

Спявачка прызналася Еўрарадыё, што нягледзячы ні на што, яна ўсё роўна шчыра балела за гурт Litesound. Таму казаць пра памылкі хлопцаў не стала.

"Тут кожны сам для сябе мусіць вызначыць якія былі зробленыя памылкі, і што трэба зрабіць, каб іх не паўтарыць, – разважае Алёна. – Натуральна, мне б хацелася паўдзельнічаць у наступным годзе, бо я ўжо пабыла за кулісамі, я ўжо паглядзела на розныя нюансы, якія адбываюцца на рэпетыцыях: хто патрэбны з каманды, а хто – не, я маю на ўвазе, каб нумар добра выглядаў... Таму магчыма, што я буду ўдзельнічаць у наступным годзе, а там ужо як Бог дасць!".

Нагадаем, што сёлета Алёна Ланская магла стаць беларускім прадстаўніком на "Еўрабачанні", але пасля выкрыцця фальсіфікацыі падліку галасоў  на нацыянальным адборы "Еўрафэст" яна заняла другое месца.

Інтэрвью з бацькам франтмэнаў Litesound Юрыем Каракіным

Фота і відэа выступу Litesound на Еўрабачанні

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі