Akute атрымаюць узнагароду ад "Тузіна Гітоў" з рук прыхільнікаў

У свой дзявяты Дзень нараджэння партал Tuzin.fm падвядзе вынікі беларускага музычнага года. Героямі года, па рашэнні рэдакцыі “Тузіна”, стаў магілёўскі гурт Akute. Рэдактар партала Сяргей Будкін мяркуе, што музыкі атрымаюць узнагароду ад Tuzin.fm цалкам заслужана – з чым цяжка не пагадзіцца.


Сяргей Будкін: “Яны давалі падставу пра сябе казаць ледзьве не кожны тыдзень. Прыгадваючы ад таго, што ў іх выйшаў, натуральна, другі студыйны альбом, да таго, што яны зрабіліся і зоркамі рэкламі, і зоркамі кіно, і выступілі з Placebo і г.д. То бок, гурт вельмі добра працаваў, вельмі шчыльна, і таму мы вырашылі прызнаць іх за лепшых”.


Прыз гурту, абяцае Будкін, уручыць пераможца конкурсу, які зараз распачаўся на партале. Паводле яго, прыхільнікам каманды прапануецца напісаць твіт-эсэ на 120 знакаў на тэму “За што я люблю Akute”. Падчас святочнага, “утульнага і хатняга” канцэрту выступіць Паліна Рэспубліка, якая сыйграе новыя і старыя песні, а таксама героі свята – Akute. Дарэчы, да канцэрту музыкі рыхтуюць адмысловы сюрпрыз. Імпрэза адбудзецца 12.12.12 у кавярні Loft.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі