Акунін ладзіць пісьменніцкі шпацыр у падтрымку апазіцыі

Па словах Барыса Акуніна, яе галоўная мэта — выявіць, ці могуць масквічы вольна шпацыраваць па сваім горадзе ці для гэтага патрэбны нейкі адмысловы пропуск. Як інфармуе РБК, кампанію яму складуць пісьменнік і журналіст Дзмітрый Быкаў, пісьменнікі Леанід Зорын і Людміла Уліцкая, музыкі Аляксей Кортнев і Андрэй Макарэвіч ды іншыя.

За апошнія дні ў Маскве былі затрыманыя сотні ўдзельнікаў пратэстнага руху, якія прымалі ўдзел у так званых "народных гуляннях" у раёне Бульварнага кольца.

Нагадаем, што сам Акунін (псеўданім пісьменніка Георгія Чхарцішвілі) актыўна ўдзельнічаў у зімовых акцыях расійскай апазіцыі. Таксама ён стаў сузаснавальнікам "Лігі выбарцаў".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі