Апазіцыя ў Брэсце ўсклала кветкі ў гонар свабоды

Удзел у традыцыйным ўскладанні кветак ў скверы Свабоды прынялі гарадскія ўлады, актывісты грамадскай кампаніі “Гавары праўду!”, сябры АГП, БСДП (Грамада) і партыі “Справядлівы свет” ды звычайныя грамадзяне.


Як распавёў ў жывым эфіры Еўрарадыё актывіст "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў, з ускладання кветак апазіцыя не рабіла ніякай акцыі. Гэта быў знак павагі і пашаны тым людзям, якія змагаліся за свабоду Беларусі:


Дзмітрыеў: “У 11 гадзін тут было ўскладанне кветак з нагоды 67-й гадавіны вызвалення. Безумоўна, для гэтага горада гэта такая асобная лічба, асобная дата. Бо ўсе мы разумеем, што менавіта тут было вельмі шмат пакутаў ад Вялікай Айчыннай вайны. Мы вырашылі таксама выказаць сваю павагу і пашану тым людзям, якія сапраўды змагаліся за нашу свабоду, і ўскласці кветкі ў Брэсце”.


Прадстаўнік "Гавары праўду!" адзначыў, што мясцовая ўлада не замінала грамадскім актывістам ускладаць кветкі разам з іншымі дэлегацыямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі