Актывістку кампаніі “Гавары праўду” вінавацяць у вырабе паштовак і газет

Яе аўтамабіль быў затрыманы пад Магілёвам 3 верасня. Аксана Самуйлава вярталася з Кіраўска з прадукцыяй кампаніі “Гавары праўду”. На трасе яе спынілі супрацоўнікі ДАІ і павезлі машыну актывісткі на экспертызу. У РАУС Магілёўскага раёна супрацоўнікі ДАІ аштрафавалі Самуйлаву на 17,5 тысяч рублёў за не пройдзены тэхагляд. Міліцыянты таксама канфіскавалі друкаваную прадукцыю, якую знайшлі ў машыне. Цікава, што улёткі і паштоўкі кампаніі “Гавары праўду”, якія забралі ў Аксаны Самуйлавай, толькі нядаўна ёй вярнулі прадстаўнікік КДБ. Зараз актывістка чакае позвы ў суд за распаўсюд незаконнай друкаванай прадукцыі, паведамляе БелаПАН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі