Адвакаты Статкевіча і Уса абскардзілі вынесеныя прысуды

Нагадаем, што прысуды палітыкам вынес суд Ленінскага раёна. Статкевіч асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітры Ус — на пяць з паловай гадоў.


Як паведамляе БелаПАН, скаргу на прысуд Статкевічу адвакат Таццяна Станкевіч перадала ў суд 6 чэрвеня. Сёння яна сустракалася са сваім падабаронным. Экс-кандыдат у прэзідэнты выглядае стомленым. Не выключана, што ён напіша заяву пра перавод у калонію, не чакаючы разгляды касацыі. Сам Статкевіч скаргу на прысуд не падаваў. 


Уладзімір Сазанчук, адвакат Уса, сваю скаргу накіраваў у суд па пошце 5 чэрвеня. Абскардзіў прысуд і яго падабаронны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі