Адвакату адмовілі ў сустрэчы з Дашкевічам “за бруд у інтэрнэце”?

Еўрарадыё: Вы зараз знаходзіцеся з адвакатам каля калоніі. Чым тлумачылі, чаму не пусцілі адваката да Змітра Дашкевіча?

Наста Палажанка: “Першапачаткова, яны сказалі пра тое, што пасля таго “бруду”, які з’явіўся ў інтэрнэце пасля наведвання адваката Дашкевіча, яна не пусцяць адваката на тэрыторыю Горацкай калоніі. У далейшым было сказана, што Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў ШЫЗА і менавіта па гэтай прычыне нельга прызначыць сустрэчу з ім, што з’яўляецца абсалютным глупствам. Калі Зміцер знаходзіцца ў ШЫЗА, то гэта першасная неабходнасць чалавеку мець магчымасць на абарону, мець магчымасць на кансультацыю і на размову са сваім адвакатам”.

Еўрарадыё: А што мелася на ўвазе пад “брудам”, які з’явіўся ў інтэрнэце”?

Наста Палажанка: “Яны адмовіліся тлумачыць. Другі раз з імі размаўляла асабіста я, мне было сказана, што інтэрнэт не мае да гэтага ніякага дачынення, проста Дашкевіч знаходзіцца ў ШЫЗА і таму з ім нельга сустрэцца, але ў мінулы раз ён таксама быў у ШЫЗА і гэта не перашкодзіла нам пабачыць яго хоць на 20 хвілінак”.

Еўрарадыё: Пра прычыны яго чарговага змяшчэння ў ШЫЗА нешта казалі?

Наста Палажанка: “Яны нічога не казалі. Мы сёння можа яшчэ раз паспрабуем даведацца. Як мне стала вядома са словаў намесніка кіраўніка Дэпартамента выканання пакаранняў у аўторак, Зміцер нібыта адмовіўся ад працаўладкавання ў Горацкай калоніі, і за гэта быў зноў змешчаны ў ШЫЗА. Але мы яшчэ будзем дазнавацца, якія ёсць прычыны. Праблема ў тым, што нам не даюць не толькі пабачыць Змітра, але і азнаёміцца з асабістай справай Дашкевіча. І таму мы не можам нічога ні дазнацца, не даведацца, не пабачыць яго”.

Еўрарадыё: З’явілася інфармацыя, што адміністрацыя забараніла зняволеным размаўляць са Змітром, бо нібыта ён дрэнна ўплывае на іншых вязняў калоніі, але як ўплывае – невядома. Што можа пад гэтым крыцца?

Наста Палажанка: “Мы бачым, што магчыма ў гэтым і ёсць канфлікт, чаму Змітра не хочуць паказваць. Гэта тое, што ён сапраўды распавёў, што адбываецца ў калоніі: што з ім нельга размаўляць, што яму забаронена размаўляць з людзьмі, што ён пастаянна не вылазіць з гэтага ШЫЗА. Магчыма, яму нейкім чынам адпомсцілі за тое, што ён даў спакойна гэтую інфармацыю і таму яго сёння не хочуць паказваць. Іншыя прычыны, рацыянальныя і лагічныя, я не бачу, каб адмовіць адвакату пабачыць чалавека”.

Еўрарадыё: З юрыдычнага пункту гледжання, за такое тлумачэнне: за “бруд” у інтэрнэце, ці можна адмовіць адвакату ў сустрэчы з падабаронным?

Наста Палажанка: “Не, безумоўна, гэта абсалютнае глупства, як і з’яўляецца глупствам наступная фармулёўка, што ён знаходзіцца ў ШЫЗА і таму па гэтай прычыне яму нельга сустрэцца з адвакатам. Нават Мікіта Ліхавід, на шчасце, бачыцца з адваката, калі здараецца, што ён у ШЫЗА; гэта не перашкодзіла адвакату прыходзіць да яго, абскарджваць тыя вымовы, якія яму выносяць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі