Адвакат: Магчыма, Варламаву давядзецца рабіць аперацыю на пазваночніку

Па яго словах, якія перадае interfax.by, пытанне пра падачу хадайніцтва будзе вырашанае пасля таго, як Варламаў пройдзе абследаванне МРТ. Яно прызначанае на наступную пятніцу. Абаронца кажа, што абследаванне было прызначана на сёння ў шпіталі МУС. Але паколькі ва ўстанове былі больш цяжкія хворыя, яно перанесенае на наступную пятніцу.

Піваварчык таксама не выключае, што Варламаву спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя на пазваночніку. Неабходнасць гэтага пакажа абследаванне. Папярэднюю аперацыю Варламаву зрабілі пасля арышту, яму далі другую групу інваліднасці.

Судовыя слуханні справы Варламава адновяцца ў панядзелак. На наступным тыдні працягнуцца допыты пацярпелых: у судзе дапытана пакуль меней за 30, а агулам пацярпелых больш за 350.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі