ААН ўключыла доступ да Інтэрнэту ў спіс асноўных правоў чалавека

Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, апублікаванай 8 чэрвеня. Адной з прычын такой заявы ААН стаў нядаўні вопыт рэвалюцый на Блізкім Усходзе, які падкрэсліў важнасць доступу да Інтэрнэту ў часы палітычных хваляванняў.

У справаздачы ААН гаворыцца, што спробы блакаваць Інтэрнэт у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі суправаджаліся прыгнётам асноўных правоў насельніцтва на правядзенне мітынгаў і доступу да дакладнай інфармацыі.

Спецдакладчык ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў Франк Ла Рю адзначыў, што часцяком ўлады аўтарытарных краін пад падставай бяспекі і барацьбы з тэрарызмам спрабуюць закрыць доступ да глабальнай сеткі. Аднак іх рэальная мэта - не дапусціць распаўсюджвання апазіцыйных поглядаў у грамадстве, паведамляе "Голос Америки".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі