70 тысяч чалавек пратэставалі ў Парыжы супраць аднаполых шлюбаў

Гэтае мерапрыемства насіла агульную назву “Марш для ўсіх”, што яўна намякала на ініцыятыву французскага прэзідэнта Франсуа Аланда “шлюб для ўсіх”. У акцыі прымалі ўдзел сябры грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных суполак, перадаюць інфармагенцтвы.

Адным з лозунгаў стаў выраз “тата плюс мама раўняецца дзіця”. Такім чынам удзельнікі выказвалі недазавальненне жаданнем ураду прыняць папраўкі, якія выключаюць з Грамадзянскага кодэксу словы “маці” і “бацька” з заменай на “бацька адзін” і “бацька два”.

Легалізацыя аднаполых шлюбаў была адным з пунктаў перадвыбарчай праграмы Аланда. Адпаведны законапраект атрымаў ухвалу ўраду на мінулым тыдні. Чакаецца, што адразу пасля новага году да разгляду дакумента прыступіць нацыянальны парламент.