22 лютага ў Віцебску пройдзе суд над затрыманымі маладафронтаўцамі

Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД са словаў актывіста БХД Паўла Сітніка, на машыне якога затрыманыя накіроўваліся ў Віцебск. Нагадаем, што пяцёра актывістаў "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) і БХД ехалі на суд над Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі Паўла Сітніка, Уладзя Яроменку, Рамана Васільева, Міхаіла Мускага, Змітра Крамянецкага і абвінавацілі іх у лаянцы.

Актывістаў вызвалілі пасля хадайніцтва, каб іх абараняў адвакат, якому яны давяраюць. Ім далі менш за 16 гадзін, каб з'ездзіць у Мінск, заключыць дамову з адвакатам і вярнуцца на суд у Віцебск. Пасля вяртання іх завезлі ў РАУС, дзе пачалі фатаграфаваць і здымаць адбіткі пальцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі