Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
![Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/rektary-1602-1_1.jpg.webp?itok=JdDUv_6Q)
Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"
Рэктараў беларускіх ВНУ выклікалі ў Ваенную акадэмію на занятак па агнявой падрыхтоўцы. Як піша прэс-служба Мінабароны, заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны генерал-маёра Андрэя Жука.
Рэктараў апранулі ў вайсковую форму і вучылі страляць з пісталета Макарава, далі патрымаць аўтаматы Калашнікава ды паглядзець на гранатамёт.
З новага навучальнага года ў ВНУ Беларусі будзе абавязковы курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Навучальную праграму спярша прэзентавалі рэктарам і прарэктарам. Ім паказалі элементы заняткаў па тактычнай медыцыне, інжынернай падрыхтоўцы, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне ды іншае.
![Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rektary-1602-2_0.jpg.webp?itok=_E54GFJJ)
![Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rektary-1602-3.jpg.webp?itok=OSFfvl6k)
![Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rektary-1602-4.jpg.webp?itok=25yN_EKn)
![Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rektary-1602-5.jpg.webp?itok=jgwuUi5w)
![Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rektary-1602-6.jpg.webp?itok=9mE_Kd8F)
![Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rektary-1602-7.jpg.webp?itok=0bz3QoH_)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.