Рэктар ЕГУ Полік атрымоўвае "дадатковыя" 10 тысяч еўра штомесяц

Новаабраны рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Дэвід Полік дагэтуль не падпісаў працоўны кантракт з ЕГУ, піша "Наша Ніва". Ён дагэтуль атрымоўвае заробак паводле старога кантракту як выканаўца абавязкаў рэктара. Розніца складае 10 тысяч еўра ў месяц на карысць Поліка. Адзначаецца, што гэта ў шмат разоў больш, чым зарабляе рэктар найбольшага ў Літве Віленскага ўніверсітэта. Кантракт рэктара пррадугледжвае скарачэнне заробку Поліка ў тры разы.

Амерыканец Дэвід Полік быў прызначаны рэктарам ЕГУ 10 красавіка. Раней ён працаваў першым прарэктарам ЕГУ, а з кастрычніка 2014-га — выканаўцам абавязкаў рэктара.

Паўночная Рада, якая кіруе даверным фондам ЕГУ, ставіла перад Кіраўнічай Радай ЕГУ задачу вырашыць праблему з падпісаннем Полікам новага кантракту. Кіраўнік офіса генсакратара Паўночнай Рады ў Вільні Кенэт Броман паведаміў "Нашай Ніве", што сітуацыя павінна быць вырашаная ў бліжэйшыя дні.

Фота — ЕГУ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі