Рэкордную колькасць фальшывага аспірыну канфіскавалі ў Францыі

Фальшывы аспірын кітайскай вытворчасці канфіскавалі французскія мытнікі ў порце Гаўра. Яго хавалі ў грузе гарбаты, якая прыбыла з Кітаю. Як паказала экспертыза, прэпарат утрымліваў у сабе пераважна глюкозу, актыўных лекавых інгрэдыентаў у ім не знайшлі, паведамляе AFP.


Канфіскаваны аспірын прызначаўся для іспанскай кампаніі, якая базуецца на Белеарскіх выспах. Яго планавалася распаўсюджваць на Пірэнейскай паўвыспе, на поўдні Францыі і ў франкамоўных краінах Афрыкі.


 
Еўракамісія ў 2009 годзе выступіла з заявай пра сваю занепакоенасць сітуацыяй з пастаўкамі ў ЕС падробных лекаў. Паводле звестак чыноўнікаў, у Еўропе рэгулярна знаходзяць буйныя партыі кантрафактных лекаў ад раку, “Віягры”, болепаталяльных сродкаў і іншых лекавых прэпаратаў. Большая частка падробных лекаў паступае ў ЕС з Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі