Рэкорд: 58 салдатаў залезлі на адзін матацыкл

Рэкорд: 58 салдатаў залезлі на адзін матацыкл

Сусветны рэкорд па колькасці людзей, якія едуць на адным матацыкле, паставіла каманда вайскоўцаў на авіябазе ў прыгарадзе індыйскага горада Бангалор. 

Як піша "Звязда", каманда ваенных матацыклістаў "Тарнада" выкарыстала матацыкл маркі Royal Enfіeld, які быў нязначна мадыфікаваны. Адзін чалавек сеў за руль, другі стаў ззаду, а яшчэ 56 ускочылі на планкі, замацаваныя па баках матацыкла. 

Потым усе 58 чалавек праехалі на матацыкле 1200 метраў. Гэтае дасягненне трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса. 

Дарэчы, папярэдні рэкорд таксама належаў індыйцам% у 2010 годзе на матацыкле праехалі 56 вайскоўцаў-сувязістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі