Вы тут

"Рэал" і "Манчэстар Сіці" — чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

"Рэал" — "Аталанта" / Reuters

"Рэал" і "Манчэстар Сіці" — чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Два суперклубы лёгка прайшлі ў наступны раўнд еўракубка.

"Рэал" у Мадрыдзе выйграў у "Аталанты" з лікам 3:1 (першы матч — 1:0). "МанСіці" перамог "Барусію" з Менхенгладбаха — 2:0 (у першым паядынку таксама былі 2:0).

Раней у 1/4 фіналу выйшлі ПСЖ, "Порту", "Ліверпуль" і "Барусія" (Дортмунд). За яшчэ дзве пуцёўкі 17 сакавіка пазмагаюцца "Баварыя" і "Лацыё" (першы матч — 4:1), "Чэлсі" і "Атлетыка" (1:0).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.