Раз'юшаны бык-вытворнік перашкаджаў арыштаваць статак кароў за пазыкі перад банкам

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў у аднйо з вёсак завінаваціўся аднаму з банкаў 44 млн расійскіх рублёў. У сувязі з гэтым судовыя прыставы атрымалі распараджэнне спагнаць закладную маёмасць даўжнiка — статак кароў. 

Аднак калі судовы прыстаў-выканаўца прыйшоў на ферму, каб скласці акт вопісу і арышту маёмасці, яго чакаў непрыемны сюрпрыз. Як інфармуе interfax.by, раз'юшаны бык доўгі час не падпускаў яго да кароў, абараняючы свой ​​статак.
 
На дапамогу прыйшлі работнікі сельгаспрадпрыемства: праз нейкі час яны змаглі загналі быка ў стойла. У выніку судовы выканаўца наклаў арышт на статак, у якім апынуліся 124 каровы — 33 ва ўзросце да года, астатнія - ва ўзросце да 2 гадоў. 

Самога быка-вытворніка прыставы арыштоўваць не сталі. 

Фота — allday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі