Развітанне з Станіславам Шушкевічам перанеслі ў Архікафедральны касцёл
![Развітанне з Станіславам Шушкевічам перанеслі ў Архікафедральны касцёл](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szusza-0505.jpg.webp?itok=0RsHRP3K)
Развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам перанеслі ў Архікафедральны касцёл Панны Марыі (плошча Свабоды, 9), паведамляе сайт catholic.by. Раней меркавалася, што яно адбудзецца ў Чырвоным касцёле святых Сымона і Алены.
Як паведамляецца, з 10:00 будзе магчымасць развітацца з Станіславам Шушкевічам у цішыні і індывідуальнай малітве. На 12:00 прызначаная пахавальная Святая Імша.
Станіслаў Шушкевіч памёр позна ўначы 3 траўня на 88-м годзе жыцця.
На пачатку 1990-х Шушкевіч узначальваў Вярхоўны Савет. Яго подпіс стаіць пад Белавежскімі пагадненнямі, якія паклалі юрыдычны канец Савецкаму Саюзу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.