Развітанне з Аляксеем Каралём пройдзе 25 верасня

Развітанне з Аляксеем Каралём пройдзе 25 верасня

Развітанне з рэдактарам недзяржаўнай газеты “Новы час” Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня ў Мінску. Цырымонія пройдзе з 14.00 да 16.00 у Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова, 3, паведамляе БелаПАН са спасылкай на “Прэс-клуб Беларусь”.

Аляксей Кароль памёр 12 верасня на 71-м годзе жыцця. Цягам году ён змагаўся з ракам лёгкіх. Апошнія тры месяцы ён правёў у атачэнні сям’і ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лекавання. Сёлета ў чэрвені выйшаў дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Аляксей Кароль нарадзіўся 29 траўня 1945 года ў пасёлку Капысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Кандыдат гістарычных навук, аўтар трох кніг і манаграфіяў. Быў адным з заснавальнікаў Партыі народнай згоды і некалькі разоў ініцыяваў аб’яднанне сацыял-дэмакратаў. У 2006 годзе быў даверанай асобай кандыдата Аляксандра Казуліна. З 1992 года выдаваў газету “Згода”, якую зачынілі ў сакавіку 2006 года за перадрукоўку карыкатуры на прарока Мухамеда. Тады была распачатая крымінальная справа, у якой Кароль быў сведкам.

Фота: svaboda.org

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі