Разглядаць справу “sms-мінёра” будзе суддзя з “чорнага спісу”

Пракурор не знайшоў хібаў у матэрыялах справы па “sms-мінаванні” метрапалітэна.

Нагадаем, што 26 лютага сталічную падземку спынілі на пару гадзін. Аказалася, што студэнтка заўважыла, як мужчына піша ў сваім тэлефоне падазроны тэкст.

Раім пачытаць: Мінскі sms-мінёр. Хто ён такі?

Ураджэнца Караганды Канстанціна Сіманава абвінавачваюць не толькі па артыкуле “Загадзя лжывае паведамленне аб небяспецы”. Следчы камітэт паведаміў, што цягам расследавання ўскрыліся новыя злачынныя факты: “Згвалтаванне”, “Сэксуальныя адносіны з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў”, “Выраб парнаграфіі”.

Меркаванні ў грамадстве датычна гэтай крымінальнай справы падзяляюцца. Нехта лічыць, што правакацыйнае sms з тэкстам “у мяне бомба я ў метро дзе ўзарваць код актывацыі падкажы” мог напісаць толькі вырадак і вычварэнец. Нехта лічыць, што Канстанцін Сіманаў стаў закладнікам сітуацыі, калі праваахоўныя органы не могуць даць заднюю перадачу, каб не папсаваць свой імідж. 

Разглядаць справу “sms-мінёра” будзе суддзя Аляксандр Якунчыхін. У СМІ гэты чалавек фігураваў як удзельнік “чорнага спісу” Еўрасаюза за судовыя пастановы, вынесеныя пасля “маўклівых акцый”-2011 і вулічных дэманстрацый, прымеркаваных да выбараў-2010.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі