Ратавальнікі ліквідавалі пажар на заводскім складзе МАЗ

Мінскі аўтамабільны завод / skat-ugra
Мінскі аўтамабільны завод / skat-ugra

Узгаранне на тэрыторыі завода МАЗ адбылося сёння днём. Плошча пажару склала каля 100 квадратных метраў.

Праз прыкладна 15 хвілін пасля з'яўлення першага паведамлення аб узгаранні ў МНС паведамілі: пажар ліквідаваны.

Па папярэдняй інфармацыі гарэў склад масла. Ратавальнікі працавалі ва ўмовах шчыльнага задымлення. МНС выклала ў сеціва відэа інцыдэнт.

Пацярпелых няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі