Ратавальнікі даставалі з шахты цеплатрасы хлопчыка, які схаваўся ад бацькоў

Пад зямлёй схаваўся ад бацькоў хлопчык у Гродне. Супрацоўнікам МНС давялося праводзіць выратавальную аперацыю.
"Не хачу ў дзіцячы дом!", - крычала дзіця, калі яго спрабавалі дастаць з шахты цеплатрасы. Туды хлопчык патрапіў праз адчынены люк побач з дзіцячым садком на праспекце Кляцкова.

Высветлілася, што ён спалохаўся пагрозы бацькоў здаць яго ў прытулак за кепскія паводзіны. Медыцынская дапамога пасля "вызвалення" малому не спатрэбілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі