Рассельгаснагляд зняў санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў
Гэта мясное прадпрыемства "Велград" з Міншчыны і Пружанскі малочны камбінат.
Рассельгаснагляд паведаміў на сваім сайце, што адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў.
Гаворка ідзе пра пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з ТАА "Велград" Мінскай вобласці і прадукцыі ААТ "Пружанскі малочны камбінат". Дазвол на пастаўкі пачынае дзейнічаць з 18 жніўня.
Расійскае ведамства адзначае, што такое рашэнне было прынятае з улікам аналізу матэрыялаў, а таксама гарантыяў, якія даў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.