Рассельгаснагляд зняў санкцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд вырашыў адмяніць часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі з чатырох прадпрыемстваў Беларусі, паведамляецца на сайце ведамства

Расіяне знялі забарону на пастаўкі прадукцыі ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Салігорскі філіял. Пад абмежаваннямі засталася толькі такая прадукцыя гэтых прадпрыемстваў, як сухое малако, сухая малочная сыроватка, сыр і масла. Таксама адмененыя санкцыі супраць прадукцыі ТАА "Вахавяк Плюс": гэтае прадпрыемства спецыялізуецца на вырабе мясной прадукцыі.

Гэтае рашэнне было прынятае пасля аналізу матэрыялаў, пададзеных дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. 

Ключавой умовай зняцця абмежаванняў, як нагадала расійскае ведамства, з'яўляецца захаванне ў беларускай прадукцыі нормаў і патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі