Вы тут

Рассельгаснагляд адмяніў санкцыі супраць гомельскага прадпрыемства

bjz.by

Рассельгаснагляд з 29 ліпеня адмяняе санкцыі на пастаўкі ў Расію прадукцыі беларускага прадпрыемства ААТ "Гомельскі бялкова-тлушчавы завод". Пра гэта паведамляецца на сайце расійскага ведамства. 

Рашэнне пра адмену санкцыяў было прынятае на падставе матэрыялаў з беларускага боку, які правёў расследаванне і прыняў меры для выпраўлення парушэнняў. Акрамя таго, Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду беларускага Мінсельгасхарчу даў свае гарантыі.

Прадукцыя, пастаўленая ў Расію, павінна быць выпрацаваная з 29 ліпеня 2019 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Гомельскі бялкова-тлушчавы завод вырабляе мяса-касцявую муку, кармавы і тэхнічны жывёльны тлушч.