Распачалі справу ў адносінах дырэктара мінскага камбіната хлебапрадуктаў

У адносінах дырэктара мінскага камбіната хлебапрадуктаў распачалі крымінальную справу. Яго падазраюць у службовых злоўжываннях. Супрацоўнікі Партызанскага РУУС сталіцы высветлілі, што кіраўнік на працягу трох гадоў выкарыстоўваў магчымасці прадпрыемства для асабістых патрэбаў.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, дырэктар вёў будаўніцтва на ўласным участку, рамантаваў кватэру дачкі, добраўпарадкаваў месца пахавання маці. Для гэтага ён выкарыстоўваў рабочых прадпрыемства, інструменты і транспарт. Крымінальная справа распачатая па артыкуле "злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі". Дырэктару пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

"Интерфакс-Запад" дадае, што матэрыяльныя страты ад дзейнасці дырэктара камбіната хлебапрадуктаў склалі больш за 70 мільёнаў рублёў.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі