Польшча пачала інтэнсіўную працу над фартыфікацыяй мяжы з Беларуссю

Дональд Туск

Дональд Туск / onet.pl

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў аб пачатку інтэнсіўнай працы над фартыфікацыяй на ўсёй усходняй мяжы. Гэта прагучала на сённяшнім брыфінгу падчас візіту палітыка на польска-беларускую мяжу, перадае Onet.

"Гэтая мяжа — унікальнае месца з-за ціску нелегальнай міграцыі. Па сутнасці, мы маем справу з гібрыднай вайной, якая працягваецца, — заявіў ён. — Я хачу, каб не было ніякіх сумневаў: дзяржава з агрэсіўнымі намерамі ў дачыненні да Польшчы, такая як Беларусь, з'яўляецца адным з арганізатараў гэтай працэдуры на польскай мяжы. Адсюль вынікае неабходнасць супрацоўніцтва ўсіх службаў, якія адказваюць за бяспеку Польшчы".

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвяза доўжыцца з 2021 года. Заходнія палітыкі абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі крызісу і называюць яго формай гібрыднай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі