Распачалі крымінальную справу ў дачыненні маладой маці, якая траўмавала сына

Распачалі крымінальную справу ў дачыненні маладой маці, якая траўмавала сына

Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні 24-гадовай жыхаркі Бабруйска, якая па неасцярожнасці нанесла цяжкія цялесныя пашкоджанні свайму пяцімесячны сыну. Здарэнне адбылося 20 жніўня. Паводле слоў сужыцеля падазраванай, ён распіваў спіртныя напоі разам з жанчынай у доме яе бацькоў. Пры гэтым каля 15-й гадзіны выйшаў на кухню, у руках было дзіця, якое мужчына калыхаў. У гэты момант на кухню ўвайшла яго сужыцелька, з якой у яго ўзнікла сварка.

Як інфармуе БелаПАН, жанчына схапіла швабру і нанесла ўдар сужыцелю ў вобласць спіны. Мужчына адхінуўся, а ўдар прыйшоўся ў галаву іх малалетняга сына. У яго дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму з пераломам костак чэрапа, якая адносіцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Крымінальную справу перадалі ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці для арганізацыі правядзення папярэдняга расследавання. Жанчыне пагражае да двух гадоў абмежавання волі. Раней яна не мела праблемаў з законам.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі