Раскамнагляд заблакаваў IP-адрасы Azure — воблачнага хостынгу Microsoft

Раскамнагляд заблакаваў IP-адрасы Azure — воблачнага хостынгу Microsoft

У рэестр забароненых сайтаў Раскамнагляд унёс некалькі тысяч IP-адрасоў воблачнай платформы Azure, якая належыць Microsoft, піша расійская "Новая газета". Таксама ў рэестр трапілі IP-адрасы папулярнага хостынг-правайдара Hetzner.

РБК удакладняе, што пад блакаванне Раскамнагляду трапілі таксама адрасы буйнога хостынг-правайдэра DigitalOcean, воблачныя сэрвісы Iliad Datacenter і Hetzner Online. Акрамя таго, былі заблакаваныя 65,5 тысяч адрасоў Online.net і 510 адрасоў Clouding.io.

Пасля судовага рашэння аб блакаванні месенджара Telegram у Расіі Раскамнагляд унёс у чорны спіс больш за 20 мільёнаў IP-адрасоў буйных хостынг-правайдараў — Google, Amazon і Digital Ocean. Аднак у выніку пацярпелі не звязаныя з Telegram рэсурсы. Сам месенджар працягвае працаваць у большасці расійскіх карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі