Расійскую нафтавую кампанію зноў могуць аштрафаваць – Мінпрыроды

Расійская кампанія “Захад-Транснафтапрадукт” цалкам кампенсавала страты, нанесеныя дзвюма аварыямі на нафтапрадуктаправодах на тэрыторыі Беларусі. Гэта больш за 14 мільярдаў рублёў. Аднак да кампаніі магчымыя новыя пазовы. Як паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны, працягваецца маніторынг забруджаных участкаў на Віцебшчыне.

Існуе небяспека паўторнага забруджвання, якое, як мяркуюць спецыялісты, можа адбыцца вясной. Нафтапрадукты, што засталіся ў глебе, не толькі кепска паўплываюць на расліны, але могуць патрапіць з талай вадою ў рэкі, паведамляе ОНТ.

Нагадаем, аварыі на ўчастках нафтаправодаў “Унеча-Вентспілс” і “Унеча-Полацк”, якія знаходзяцца на балансе расійскай кампаніі, адбыліся летась. Забруджанымі аказаліся рэкі Ула і Заходняя Дзвіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі