Расійскія войскі спрабуюць захапіць Энергадар, дзе знаходзіцца Запарожская АЭС

Расійскія войскі спрабуюць захапіць Энергадар, дзе знаходзіцца Запарожская АЭС

3 сакавіка расійскія войскі спрабуюць захапіць Энергадар, дзе знаходзіцца Запарожская АЭС — самая буйная атамная электрастанцыя ў Еўропе. Напярэдадні тысячы мясцовых жыхароў выйшлі насустрач расійскай бронетэхніцы і не прапусцілі яе ў горад. Аднак у чацвер расіяне пайшлі ў атаку. У калоне танкі і бронетэхніка. Яны разагналі мірных людзей стрэламі. Блокпост гарыць, там ідзе бой. Мэр горада заклікаў людзей заставацца дома.

Над Энергадарам чорны дым, гучаць сірэны. Мясцовы жыхар распавёў Еўрарадыё, што расійскія войскі перакрылі выезды з горада. "Там каля 1500 чалавек, сярод іх шмат кадыраўцаў, — паведамляе ён. — Ахова АЭС адмовілася выходзіць на перамовы з акупантамі. Камбат сказаў, што ён і яго людзі будуць стаяць да канца, і я ў гэта веру. А ўкраінскае войска не можа да нас падыйсці, пакуль не возьмуць Васільеўку. Там увесь час ідуць баі. Так што мы тут па факце застаемся адрэзанымі ад нашых".

Расійскія войскі спрабуюць захапіць Энергадар, дзе знаходзіцца Запарожская АЭС
Так людзі голымі рукамі спынілі калону расійскіх войскаў каля Энергадара ў сераду

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі