Вы тут

Расійскія войскі прарываюцца ў Кіеўскую вобласць з тэрыторыі Гомельшчыны

Украінскія памежнікі прынялі бой на мяжы з Беларуссю / УНІАН, ілюстрацыйнае фота

Расійскія войскі пайшлі на прарыў дзяржаўнай мяжы Украіны ў Кіеўскай вобласці. Як паведамляюць украінскія памежнікі,ваенная тэхніка ўвайшла праз кантрольна-прапускны пункт Вільча.

Па іншы бок мяжы — беларускі пункт пропуску Аляксандраўка. Гэта Нараўлянскі раён Гомельшчыны — зона адчужэння, адселеная пасля Чарнобыльскай ктастрофы.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, яны прынялі бой разам з васкоўцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.