Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, ёсць загінулыя

Сумы пасля расійскіх абстрэлаў

Сумы пасля расійскіх абстрэлаў / Нацпаліцыя Украіны

15 сакавіка расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. У выніку загінулі фельчар і ратавальнік, якія пасля першага выбуху прыехалі аказваць дапамогу на месца, перадае hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Алега Кіпера. Колькасць загінулых павялічваецца.

Таксама сярод медыкаў і ратавальнікаў ёсць цяжка параненыя. Агульная колькасць пацярпелых удакладняецца.

Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, усе дзеці, якія на момант атакі былі ў школах і садках, — у бяспецы.

Напярэдадні расіяне атакавалі Сумскую вобласць: па яе населеных пунктах за суткі было нанесена 494 удары. У выніку нападаў пашкоджаныя 39 прыватных дамоў, шматпавярховы дом, 6 прыватных аўто, складскія памяшканні, аптэкі, будынак бальніцы.

Загінулі дзве грамадзянскія асобы, пяцёра атрымалі раненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі