Расійскія турысты выставілі бясплатнае піва на мяжы ў Брэсце (фота)

Расійскія турысты выставілі бясплатнае піва на мяжы ў Брэсце (фота)

У цікавую сітуацыю трапілі 18 верасня расійскія турысты, якія вярталіся з Еўрасаюза праз Беларусь. Падрабязнасці распавёў у сваім блогу на livejournal.com карыстальнік nemihail.

Расіяне ехалі праз памежны пераход Цярэспаль-Брэст. Пры сабе яны мелі шмат піва, бо ў кампаніі быў аматар, які ў кожнай краіне купляў сабе некалькі бутэлек піва для хатняй калекцыі. Але праз мяжу ў Беларусь можна ўвозіць толькі тры літры алкаголю — у гэтую норму ўваходзіць і піва.

"Дык вось, па правілах, ужо пасля штрафу ў 122 беларускіх рублі 50 капеек (эквівалент 50 еўра), вы павінны вярнуць піва туды, дзе яго ўзялі. Так-так, менавіта так нам сказалі мытнікі. Хоць нас цалкам задавальняў варыянт канфіскацыі або знішчэння. Але гэтыя працэдуры ўжо ў мінулым, і нам, паказаўшы на камеру на лацкане формы, далі зразумець, што выйсце толькі адно — вярнуцца ў Еўропу і пакінуць піва там. А гэта азначала, што давялося б паўторна праходзіць мяжу і зноў ўставаць у самы канец чаргі", — піша nemihail.

Мытнікі намякнулі турыстам, што ў буфернай зоне можна развярнуцца і пакінуць піва. Тыя так і зрабілі: выехалі ў буферную зону і выставілі ўсё лішняе піва на мосце. Ахвочых прыхапіць з сабой бутэлечку піва апынулася так шмат, што ажно ўтварылася чарга. На фота можна пабачыць, што "лішніх" бутэлек піва набралося на некалькі скрыняў.

"Мы не паспявалі даставаць яго з машыны, як ужо паўстаў затор з ахвочых захапіць у дарогу добрага чэшскага, бельгійскага, нямецкага, аўстрыйскага, польскага ды іншага піва", — адзначае блогер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі