Расійскія малочнікі хочуць увесці пошліну на імпарт малочнай прадукцыі

У Расіі Нацыянальны саюз вытворцаў малака (Саюзмалако) хоча прапанаваць пошліну на імпарт малочных прадуктаў і квоты на пастаўкі пальмавага алею на ўзроўні 2012 года. Гэтую працу Саюзмалако збіраецца правесці з калегамі з Беларусі, перадае interfax.by.

Старшыня праўлення саюза Андрэй Даніленка кажа, што ў Расію апошнім часам стала паступаць больш малочнай прадукцыі ў абыход харчовага эмбарга. Таксама растуць і пастаўкі пальмавага алею.

Па звестках Саюзмалака, за апошнія пяць месяцаў 2014 года ў Расію ўвезлі 366 тысяч тон пальмавага алею. А ў жніўні-снежні 2012 года — 327 тысяч тон. У 2014 годзе да харчаовага эмбарга (студзень-ліпень) у Расію ўвозілася ў сярэднім па 50 тысяч тон гэтага алею. А потым пастаўкі сталі расці і дасягнулі больш за 70 тысяч тон у месяц.

Малочнікі кажуць, што пальмавы алей выкарыстоўваецца пры вытворчасці малочнай прадукцыі як заменнік малочнага тлушчу. Аднак далёка не ўсе вытворцы інфармуюць пра гэта спажыўцоў, тым самым падманваючы іх.

Даніленка паведаміў, што памеры пошліны і квоты пакуль не абмяркоўваюцца.

Фота — pvestnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі