Вы тут

Расійскія інспектары не знайшлі яблык у беларускіх вытворцаў

Фота: pixabay.com

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду наведалі Беларусь, каб правесці інспекцыю вытворцаў яблык і гуркоў. Інспекцыя працуе з 1 па 9 лютага, паведамляецца на сайце расійскага ведамства.

Па стане на 7 лютага расіяне праверылі 48 беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў і ў дзевяці з іх не выявілі ў сховішчах яблык. 

Гэта наступныя вытворцы: 

— фермерская гаспадарка (ФГ) "Бугаграінвест" (Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, вёска Вялікая Турна);

— СТАА "ЕўраЭпл" (Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, в. Дзямянчыцы);

— ПГПУП "Бел Санет" (Брэсцкая вобласць, Маларыта);

— СВК "Прагрэс-Верцялішкі" (Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён);

— ФГ "Райскі сад" (Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, в. Глыбовічы);

— КСУП "Племзавод "Рось" (Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, г.п. Рось);

— КФГ "Адамян Г.С." (Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Чашчаўляны);

— ТАА "Злата-сад" (Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, в. Людвінава);

— ГСХУ "Лужаснянская сортавыпрабавальная станцыя»" (Віцебская вобласць, Віцебскі раён). 

Прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў паступала ў Расію ў снежні 2017-га — лютым 2018 года.

Каб засцерагчыся ад паставак прадукцыі з краін, якія трапілі пад расійскае "харчовае эмбарга", Рассельгаснагляд звярнуўся да беларускіх калег з просьбай не выдаваць з 8 лютага фітасанітарныя сертыфікаты на пастаўкі яблык у Расію названым прадпрыемствам.