Вы тут

Расійскіх і ўкраінскіх журналістаў "Настоящего времени" вывезлі з міліцыі

Ірына Рамалійская, Іван Грабянюк і Юрый Баранюк

Расійскіх і ўкраінскіх журналістаў тэлеканала "Настоящее время" вывезлі з Маскоўскага РУУС горада Мінска. Ірына Рамалійская паспела паведаміць, што яе і двух яе калег — Івана Грабенюка і Юрыя Баранюка — спачатку прывязуць у гасцініцу, а потым у аэрапорт.

Журналістам інкрымінуюць парушэнне заканадаўства аб СМІ — працу ў Беларусі без акрэдытацыі. За гэта ім можа пагражаць дэпартацыя і канфіскацыя тэхнікі. Па звестках Еўрарадыё, здымачнай групе "Настоящего времени" прапанавалі з'ехаць з Беларусі добраахвотна.

Ірына Рамалійкая і Іван Грабянюк — украінцы, але цяпер жывуць у Празе. Юрый Баранюк — уласны карэспандэнт "Настоящего времени" з Санкт-Пецярбурга. Днём 7 жніўня іх затрымалі ў гасцініцы "Мінск" у цэнтры беларускай сталіцы. Да таго яны працавалі ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска — асвятлялі адміністрацыйныя працэсы над дыджэямі, якія напярэдадні паставілі на гарадскім мерапрыемстве песню Віктара Цоя "Перемен!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.