У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время"

Ірына Рамалійская, Іван Грабянюк, Юрый Баранюк​
Ірына Рамалійская, Іван Грабянюк, Юрый Баранюк​

У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Сілавікі (двое ў міліцэйскай форме і двое ў цывільным) прыйшлі па іх у гатэль "Мінск". Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска.

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, затрыманыя вядоўца Ірына Рамалійская і Іван Грабянюк (абодва жывуць у Празе) і Юрый Баранюк, уласны карэспандэнт "Настоящего времени" з Санкт-Пецярбурга. Ім інкрымінуюць парушэнне заканадаўства аб СМІ — працу ў Беларусі без акрэдытацыі.

Тэлефоны журналістаў цяпер недаступныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі