Расійскі віцэ-прэм'ер не прыехаў у Мінск, хаця яго візіт і анансаваўся

Візіт у Беларусь віцэ-прэм'ера Расіі Ігара Сечына, які чакаўся на гэтым тыдні, не адбыўся. БелаПАН нагадвае, што аб магчымасці яго прыезда ў Мінск у першы тыдзень лютага паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка яшчэ ў канцы студзеня.  Сечын, нібыта, планаваў абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. У прыватнасці, паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, планавалася заключэнне пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў газавай сферы і электраэнергетыцы, а таксама аб будаўніцтве беларускай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі