Расійскі вайсковец хацеў узарваць карабель РФ, які абстрэльвае ракетамі Украіну

Званне, пасаду вайскоўца, а таксама назву карабля не паведамляюць / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

Званне, пасаду вайскоўца, а таксама назву карабля не паведамляюць / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

Расійскі вайсковец хацеў узарваць карабель Чарнаморскага флоту РФ, які абстрэльвае ракетамі Украіну. 27 ліпеня ФСБ РФ паведаміла пра яго затрыманне. Сцвярджаецца, што расіянін дзейнічаў не самастойна, а быў "завербаваны ўкраінскай спецслужбай".

Затрыманы служыў на Ваенна-марскім флоце РФ. Яго званне, пасаду, назву карабля не паведамляюць. Па версіі ФСБ, у вайскоўца былі два самаробныя выбуховыя прыстасаванні агульнай вагой каля 1 кг. Скарыстацца імі ён не паспеў. Таксама расіяніна абвінавачваюць у перадачы Украіне звестак, якія з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай. Крымінальную справу плануюць распачаць і за разгалошванне звестак, якія складаюць дзяржтаямніцу, і за "тэрарызм", і за "незаконны абарот выбуховых рэчываў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі